Пад Гомелем рэйсавы аўтобус з'ехаў у кювет, бо кіроўцу стала кепска (фота)

Пад Гомелем рэйсавы аўтобус з'ехаў у кювет, бо кіроўцу стала кепска (фота)

Экстрэмальнай стала ранішняя паездка 9 сакавіка для пасажыраў рэйсавага аўтобуса ў Гомельскім раёне. Як піша tut.by, у вёсцы Пакалюбічы аўтобус, які прыбыў з Гомеля, нечакана выехаў за межы праезнай часткі на ўзбочыну, наехаў на перашкоду ў кювеце і спыніўся. На шчасце, пры здарэнні ніхто не пацярпеў.

Як выявілася, 54-гадоваму кіроўцу рэзка стала дрэнна.

На мужчыну склалі пратакол за парушэнне правілаў прыпынку і стаянкі транспартнага сродку, а таксама іншых правілаў дарожнага руху.

Дарэчы, паведамляецца, што перад зменай кіроўца прайшоў перадрэйсавы кантроль.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі