Пад Харкавам расіяне ўзялі ў палон двух добраахвотнікаў з ЗША
Пад Харкавам расійскія войскі ўзялі ў палон двух добраахвотнікаў з ЗША, піша The Telegraph.
Гэта 39-гадовы Аляксандр Друке і былы марскі пяхотнік 27-гадовы Эндзі Х'юн. Яны былі добраахвотнікамі ва Узброеных Сілах Украіны. Яны сталі, бадай што, першымі амерыканцамі, якія трапілі ў палон за час вайны ва Украіне.
Іх калега расказаў журналістам: "Мы выконвалі сваю місію, але ўсё пайшло зусім не так. Нам сказалі, што горад вольны. Але высветлілася, што расіяне ўжо штурмуюць яго".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.