Пад Іўем легкавік з апазіцыянерамі сутыкнуўся з джыпам
У нядзелю ў аўтааварыю патрапілі сустаршыні аргкамітэта па стварэнні партыі БХД Павел Севярынец і Віталь Рымашэўскі.
Разам з імі ў аўтамабілі ехала з гродзенскай канферэнцыі кіраўніца "Маладых хрысціянскіх дэмакратаў" Марына Хоміч.
Як паведамляе Радыё Свабода, здарэнне адбылося на 112-м кіламетры трасы Гродна — Мінск. "Адбылася невялікая аварыя. Пацярпелых няма. Вінаватых высветліць разбіральніцтва", — сказаў Павел Севярынец. Паводле яго слоў, прычынай аварыі сталі "складаныя ўмовы надвор'я і сітуацыя на дарозе".
Вядома, што аўтамабілем, у якім ехалі апазіцыянеры, кіраваў Рымашэўскі. Легкавік сутыкнуўся з джыпам, у якім ехала жанчына з дзецьмі. Севярынец запэўніў, што з жанчынай і дзецьмі ўсё ў парадку.
На здымку з архіву — Павел Севярынец і Віталь Рымашэўскі, 2009 год. Фота — bymedia.net