Пад Калугай ноччу чулі характэрны хлапок
Мясцовыя ўлады кажуць, што гэта выбухнуў беспілотнік / иллюстративное фото facebook.com/GeneralStaff.ua
Каля расійскага горада Калуга гэтай ноччу чулі характэрны выбух, або "хлапок", як напісаў губернатар вобласці Уладзіслаў Шапша.
"Устаноўлена, што ў пяць раніцы ў лесе недалёка ад горада ў паветры на вышыні 50 метраў выбухнуў беспілотнік", — адзначыў ён. Пацярпелых няма, грамадзянскія і сацаб'екты, па словах губернатара, таксама не пацярпелі. На месцы працуюць прадстаўнікі сілавых структур. Адзначым, што ад расійскага-украінскай мяжы да Калугі каля 500 кіламетраў.
Тым часам у памежнай Белгарадскай вобласці РФ напярэдадні ўвечары сістэмай СПА былі збітыя дзве ракеты. "Па папярэдніх дадзеных, пацярпелых і шкоды няма. Калі яны будуць, дадаткова вам паведамлю", пісаў учора ўвечары белгарадскі губернатар Вячаслаў Гладкоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.