Пад Кіевам пасля расійскай атакі больш за суткі тушаць пажар

Пажар на прадпрыемстве ў Кіеўскай вобласці

Пажар на прадпрыемстве ў Кіеўскай вобласці / @dsns_telegram

У Кіеўскай вобласці ратавальнікі больш за суткі тушаць пажар на прамысловым прадпрыемстве, паведамляе Hromadske. Пажар пачаўся пасля расійскага нападу ва ўкраінскай службе па надзвычайных сітуацыях раней казалі, што ўзгаранне здарылася "з прычыны падзення абломкаў".

У чацвер на ліквідацыі пажару працавалі каля 250 пажарных, 98 адзінак тэхнікі і чатыры пажарныя цягнікі.

У ноч на 12 чэрвеня расіяне нанеслі па Украіне ракетна-авіяцыйны ўдар. Былі прыменены ракеты паветранага і наземнага базіравання, а таксама ўдарныя беспілотнікі. Украінскія вайскоўцы збілі 29 з 30 паветраных цэляў. Па Кіеве былі выпушчаныя крылатыя ракеты Х-101/Х-555/Х-55. Для іх запуску выкарыстоўваліся стратэгічныя бамбавікі Ту-95МС. У Крывым Рогу ракета патрапіла ў жылы сектар. Вядома аб 9 загінуўшых і 29 пацярпелых. Сярод параненых пяцёра дзяцей. 

Под Киевом после российской атаки больше суток тушат пожар
Ратавальнікі ліквідуюць наступствы расійскай атакі / тут і далей @dsns_telegram
Под Киевом после российской атаки больше суток тушат пожар

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі