Пад Лагойскам недасведчаны кіроўца перакуліўся на “Таёце”, загінуў пасажыр

Пад Лагойскам недасведчаны кіроўца перакуліўся на “Таёце”, загінуў пасажыр

Пад Лагойскам недасведчаны 18-гадовы кіроўца трапіў у аварыю —  11 жніўня каля 0.30 ён ехаў па трасе Жодзіна —  Дзяніскі каля вёскі Сілічы, калі яго машыну Toyota Auris на закругленні дарогі вынесла ў кювет. Шафёр не справіўся з кіраваннем, машына перакулілася.

Падчас здарэння быў цяжка траўмаваны яго 14-гадовы пасажыр. Падлетка даставілі ў лякарню, дзе ён памёр у суботу ў абед. Кіроўца выжыў, ён знаходзіцца ў лякарні, паведамляюць у Мінскай абласной ДАІ.

Выявілася, што хлопец не прышпіліўся, хоць ехаў у цёмны час сутак ва ўмовах абмежаванай бачнасці. Усяго два месяцы таму ён атрымаў правы катэгорыі С, якія дазваляюць кіраваць грузавымі аўтамабілямі, а на правы катэгорыі В (легкавікі) ён ніколі не здаваў.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі