Пад Лепелем выратавалі чалавека, які тануў у балоце
Лепельскія ратавальнікі дапамаглі чалавеку, які тануў у балоце, паведамляе прэс-служба Віцебскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Здарэнне адбылося 5 снежня. У 14.47 ратавальнікі атрымалі паведамленне, што ў балоце ў раёне вёскі Залессе Лепельскага раёна тоне чалавек.
Работнікі МНС выратавалі яго. Выявілася, што гэта 35-гадовы непрацуючы мужчына. Яго шпіталізавалі з агульным пераахаладжэннем арганізма.