Пад Лідай кіроўца МАЗа памёр падчас руху — спынілася сэрца
ДТЗ, звязанае са смерцю кіроўцы, адбылося 23 лютага ў Лідскім раёне.
Як паведамляе сайт gaigrodno.by, у аператыўна-дзяжурную службу Лідскага РАУС паступіла паведамленне, што каля каля вёскі Гасцілаўцы з аўтадарогі Мінск-Гродна у левы кювет з'ехаў МАЗ і спыніўся.
Паведамляецца, што грузавік вазіў угнаенні са станцыі ў сельгаспрадпрыемства.
У салоне аўтамабіля праваахоўнікі знайшлі мёртвага кіроўцу. Бачных траўмаў на ім не выяўлена.
Найбольш верагоднай прычынай смерці лічыцца спыненне сэрца. Дакладную прычыну высветліць судова-медыцынская экспертыза.