Пад Магілёвам загінуў кіроўца “Аўдзі” — сутыкнуўся з грузавіком
Страшная аўтааварыя адбылася пад Магілёвам удзень 30 чэрвеня — легкавік “Аўдзі-80” сутыкнуўся з фурай DAF. Гэта здарылася на аўтадарозе М8 “Гомель — Віцебск” каля вёскі Макаранцы. Кіроўца легкавіка загінуў, яго цела з салона аўто даставалі выратавальнікі.
Загінуламу быў 31 год. Абставіны здарэння высвятляе ДАІ.
Аўтамабілі атрымалі механічныя пашкоджанні. Кіроўца грузавой фуры не пацярпеў, перадае прэс-служба Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС.