Пад Мінскам пройдзе фестываль гістарычнай рэканструкцыі "Эпоха рыцарства"

У суботу, 27 чэрвеня, на тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музею архітэктуры і побыту ў вёсцы Азярцо Мінскага раёна пройдзе фестываль гістарычнай рэканструкцыі "Эпоха рыцарства". Як інфармуе Радыё Свабода, у праграме запланаваныя відовішчныя спаборніцтвы закутых у сапраўдныя даспехі рыцараў, масавыя баі пешых воінаў, турнір конных рыцараў, сярэднявечных лучнікаў.

Госці мерапрыемства пабачаць сапраўдны рыцарскі лагер. Рамеснікі арганізуюць гандаль дзіўнымі сувенірамі, можна будзе паездзіць на конях. Таксама адбудзецца выступ музыкаў, якія граюць на старадаўніх інструментах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі