Пад Мінскам раварыстка трапіла пад колы аўтамабіля

Пад Мінскам раварыстка трапіла пад колы аўтамабіля

Пад Мінскам раварыстка трапіла пад колы аўтамабіля. Як перадае БЕЛТА са спасылкай на Мінскую раённую ДАІ, здарэнне адбылося сёння, 7 ліпеня, каля 11.40 на дарозе Р-28 Мінск — Маладзечна — Нарач.

Група раварыстаў ехала па ўзбочыне дарогі — гэта былі падлеткі і маладыя людзі ва ўзросце 13 — 22 гадоў.  Адна з дзяўчат у складзе гэтай групы раптам упала з ровара перад аўтамабілем “Мерседэс” і трапіла на праезную частку, таму машына здзейсніла наезд на раварыстку.

Пацярпелую адвезлі ў лякарню з цялеснымі пашкоджаннямі. Цяпер інспектары ДАІ і следчыя высвятляюць абставіны здарэння.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі