Пад пацыентаў з кавідам у Беларусі вылучылі больш за 30 тысяч ложкаў
На сёння ў беларускіх лякарнях пад пацыентаў з COVID-19 вылучана больш за 30 тысяч ложкаў. Лічбы па рэгіёнах назвала прэс-служба Мінздароўя.
Мінск
У стацыянарах сталіцы налічваецца 10 185 ложкаў. Для лячэння каранавірусных хворых вылучана 5533, у тым ліку 430 — для далечвання.
Брэсцкая вобласць
Тут у стацыянарах налічваецца 13 386 ложкаў. Для кавідных хворых вылучана 5152.
Віцебская вобласць
Для хворых на COVID-19 вылучана 4100 з агульнай колькасці ў 11 679 ложкаў. Дарэчы, у самім Віцебску пад лячэнне хворых на COVID-19 аддадзена 2178 ложкаў.
Гомельская вобласць
Агульная колькасць ложкаў у стацыянарах вобласці — 14 669. Пад кавідных хворых вылучана 5483 з іх.
Гродзенская вобласць
Агулам у стацыянарах обласці налічваецца 9678 ложкаў. Пад дапамогу каранавірусных хворых вылучана 3233 ложкі.
Мінская вобласць
Для лячэння хворых на кавід перапрафіляваныя 4125 ложкаў.
Магілёўская вобласць
У стацыянарах лічыцца 10 661 ложак. Для лячэння каранавірусных хворых вылучана 3266 з іх.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.