Пад Полацкам два легкавікі сутыкнуліся лоб у лоб
Пад Полацкам два легкавікі сутыкнуліся лоб у лоб. Дарожнае здарэнне адбылося 19 студзеня ў абед, паведамляе Віцебская абласная ДАІ на сваёй старонцы Вконтакте. На 4-м кіламетры аўтадарогі Пад’езд да г.Наваполацка 33-гадовы кіроўца “Мазды” не справіўся з кіраваннем і выскачыў на сустрэчную. Там ён сутыкнуўся з Daewoo Lanos, за рулем якога быў кіроўца 1966 года нараджэння.
Кіроўца “Мазды” атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў дастаўленя ў Наваполацкую цэнтральную гарадскую лякарню.
Па факце здарэння вядзецца праверка.