Пад санкцыі ЕС трапілі беларускія суддзі і турэмшчыкі

Санкцыі, ілюстрацыйнае фота

Санкцыі, ілюстрацыйнае фота

Еўрасаюз увёў 15-ы пакет санкцый супраць Беларусі і Расіі. У "чорны спіс" трапілі 26 чалавек і дзве кампаніі з Беларусі.

Пад санкцыі трапілі Vlate Logistik LLC — транспартная кампанія, якая валодае двума памежнымі пунктамі і атрымлівае вялікія падатковыя льготы, і Ruzekspeditsiya LLC, якая ўдзельнічала ў абыходзе санкцый праз экспарт аўтамабіляў.

Таксама пад абмежаванні з боку ЕС трапілі суддзі, якія выносілі палітычна матываваныя прысуды, супрацоўнікі турмаў і СІЗА, дзе з палітвязнямі жорстка абыходзяцца, бізнесоўцы, якія атрымлівалі выгаду ад рэжыму Лукашэнкі і абыходзілі санкцыі ЕС.

Як удакладняе Народнае антыкрызіснае ўпраўленне, санкцыі ўведзеныя супраць наступных суддзяў лукашэнкаўскага рэжыму:

Вера Філонік, суддзя Брэсцкага абласнога суда;
Ірына Прадун, суддзя і старшыня суда Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці;
Віталь Сініла, суддзя і старшыня суда Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці;
Вадзім Мазоль, суддзя суда Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці;
Ніна Шастак, суддзя Брэсцкага абласнога суда;
Ірына Майко, суддзя Мінскага абласнога суда;
Васіль Бягун, суддзя Гомельскага абласнога суда;
Яўген Брэган, суддзя Брэсцкага абласнога суда;
Аляксандр Мохараў, суддзя суда Савецкага раёна Гомеля;
Алеся Восіпава, суддзя суда Цэнтральнага раёна Гомеля;
Віктар Новік, старшыня суда Жабінскага раёна.

Таксама ў "чорны спіс" ЕС трапілі наступныя супрацоўнікі СІЗА і калоній:
Вадзім Мурашка, начальнік папраўчай калоніі №13 у Глыбокім;
Сяргей Бярэйшык, супрацоўнік СІЗА №1;
Мікалай Мушкараў, супрацоўнік СІЗА №1;
Сяргей Петраковіч, начальнік папраўчай калоніі №9 у Горках
Віктар Лутцаў, начальнік медыцынскай часткі турмы №1 Гродна.

Таксама абмежаванні Еўрасаюза закрануць наступных асобаў:
Ігар Субоцін
Аляксей Шмакаў (старшыня Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў); 
Алег Арлоў
Андрэй Рыбакоў (гендырэктар ААТ "Беларуськалій"); 
Алег Барабанаў
Алег Герасім
Алег Пятроў
Андрэй Свірыдаў (фінансавы дырэктар Dimicandum Invest Holding LTD)
Дзмітрый Замулевіч (саўладальнік ТАА Vlate Logistik); 
Уладзімір Аркадзьеў (саўладальнік ТАА Vlate Logistik).

На дадзены момант пад санкцыямі ЕС знаходзяцца 287 чалавек і 39 арганізацый.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі