Пад санкцыі Канады трапілі Нацбанк Беларусі, "Беларусбанк" ды іншыя
Нацбанк трапіў пад санкцыі Канады / Еўрарадыё
Стала вядома, якія беларускія банкі трапілі ў санкцыйны спіс, уведзены Канадай.
Гэта Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь, а таксама яшчэ восем буйных банкаў: "Беларусбанк", "Белаграпрамбанк", "БПС-Сбербанк", "Прыёрбанк", "Банк БелВЭБ", "Белгазпрамбанк", "ВТБ-Банк", "Статусбанк".
На думку ўрада Канады, дзеянні беларускіх уладаў уяўляюць "сур'ёзнае парушэнне міжнароднага міру і бяспекі, якое прывяло або можа прывесці да сур'ёзнага міжнароднага крызісу".
Як паведамляла Еўрарадыё, напярэдадні стала вядома, што Канада ўводзіць санкцыі супраць дзевяці фінансавых прадпрыемстваў Беларусі, а таксама супраць 14 расійскіх фізічных і 34 юрыдычных асоб, якія маюць дачыненне да вайны ва Украіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.