Пад Светлагорскам сутыкнуліся “Аудзі” і фура з турэцкімі нумарамі (фота)

Пад Светлагорскам сутыкнуліся “Аудзі” і фура з турэцкімі нумарамі (фота)

Жудасная аварыя адбылася пад Светлагорскам у суботу ў другой палове дня. Як паведамляе ranak.by, на скрыжаванні трасы Р-31 Бабруйск — Мазыр — мяжа Украіны і аўтадарогі Светлагорск — Сасновы Бор — Палессе сутыкнуліся фура “Мерседэс” з турэцкімі нумарамі і легкавік “Аўдзі”.

Паводле інспектараў Светлагорскай ДАІ, фура ішла да ўкраінскай мяжы з боку Бабруйска, а легкавік ішоў з боку пасёлка Кастрычніцкі ў кірунку Светлагорска. 56-гадовы кіроўца не саступіў дарогу фуры, якая рухалася па галоўнай, у выніку чаго і адбылося сутыкненне: грузавік з’ехаў у левы кювет, а легкавік перакуліла і адкінула ў супрацьлеглы бок.

Кіроўца “Аўдзі” і жанчына-пасажырка загінулі на месцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі