Пад Ваўкавыскам невядомыя апаганілі надпісамі сцяну касцёла
Сцяну касцёла ў гарадскім пасёлку Рось Ваўкавыскага раёна невядомыя асобы апаганілі разнастайнымі надпісамі. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавёў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.
Надпісы на сцяне капліцы касцёла Святой Тройцы былі выяўленыя зранку ў Велікодную нядзелю, 16 красавіка. Ваўкавыскі райаддзел Следчага камітэта пачаў крымінальную справу па факце хуліганства. Самі надпісы былі аператыўна знішчаныя.
Па словах Шаршаневіча, следчыя агледзелі месца здарэння, апыталі сведкаў, прызначылі экспертызы.