Пад Віцебскам хуткая наехала на дзіця, якое выпала з санак
Пад Віцебскам, у аграгарадку Кіраўскі машына хуткай дапамогі наехала на маленькае дзіця. Як паведамляюць “Народныя навіны Віцебска” са спасылкай на прадстаўнікоў Следчага камітэта, гэта здарылася 14 студзеня каля 21.30.
Дзяўчынка ва ўзросце 2 гады 8 месяцаў выпала з надзіманых санак падчас перавозкі і ў той момант трапіла пад колы машыны. Дзіця атрымала пашкоджанні і было шпіталізаванае.
Віцебскі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце гэтага дарожнага здарэння.