Пад Запарожжам разбіўся ўкраінскі ваенны самалёт
Пад Запарожжам разбіўся самалёт Су-25 Узброеных сіл Украіны. Інцыдэнт адбыўся 11 лістапада каля 10.00, за 40 кіламетраў на поўнач ад горада. Як паведамляе Міністэрства абароны Украіны, пілот 1992 года нараджэння загінуў, мясцовае насельніцтва не пацярпела.
Па факце аварыі праводзіцца расследаванне. Самалёт здзяйсняў планавы вучэбны палёт.
Фота: Вікіпедыя