Пад Жабінкай п'яны кіроўца учыніў ДТЗ, загінуў пасажыр

Пад Жабінкай п'яны кіроўца учыніў ДТЗ, загінуў пасажыр

Увечары 23 ліпеня ў Жабінкаўскім раёне адбылося ДТЗ са смяротным вынікам, паведамляе gaibrest.by

Паводле папярэдняй інфармацыі, на аўтамабілі "Форд Эскорт" ехаў нецвярозы 18-гадовы жыхар вёскі Мышчыцы. У хлопца не было правоў на кіраванне. Каля вёскі Бусні пры павароце дарогі ўлева ён не справіўся з кіраваннем: аўтамабіль занесла і ён з'ехаў у правы кювет, дзе ўрэзаўся ў прыдарожнае дрэва.

Пры ДТЗ загінуў 30-гадовы пасажыр, які ехаў на заднім сядзенні. Кіроўцу з траўмамі шпіталізавалі ў Жабінкаўскую цэнтральную раённую лякарню. 

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі