Падача цяпла і гарачай вады ў Праўдзінскім цалкам адноўленая

Падача цяпла і гарачай вады ў Праўдзінскім цалкам адноўленая

Працы па аднаўленні цепла- і гарачага водазабеспячэння ў пасёлку Праўдзінскі Пухавіцкага раёна завяршыліся. Пра гэта БЕЛТА паведамляе са спасылкай на прэс-службу Мінскага абласнога ўпраўлення МНС.

Усе працы па ліквідацыі аварыі на трубаправодзе завяршыліся ў 12.00 суботы. Нагадаем, што прарыў трубы здарыўся ў пятніцу ў другой палове дня — без цяпла і гарачай вады засталіся 45 жылых шматкватэрных дамоў, а таксама шэраг сацыяльных аб’ектаў, сярод якіх дзіцячы садок і лякарня.

Пасля паўночы пашкоджаны ўчастак трубы замянілі і пачалі падаваць у сістэму цепланосьбіты, але па стане на 6.00 суботы без гарачай вады і цяпла заставаліся яшчэ 35 шматкватэрных дамоў, дзе жывуць 1400 чалавек.

Прарыў цеплатрасы адбыўся і ў вёсцы Пятроўшчына Маладзечанскага раёна, дзе без ацяплення засталіся 13 прыватных і адзін шматкватэрны дом. Там па стане на 12.00 суботы завяршаліся працы па ліквідацыі аварыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі