Падаткавікі вылавілі гродзенскага прадпрымальніка праз сацсеткі

Сацыяльныя сеткі, ілюстрацыйнае фота

Сацыяльныя сеткі, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Падаткавікі праз сацсеткі выявілі гродзенца, які нелегальна займаўся прадпрымальніцкай дзейнасцю, гаворыцца на сайце ведамства.

Мужчына прадаваў праз сацсетку бесправадныя навушнікі, як паведамляецца, "прэміяльнага брэнда" (марка не ўказваецца).

"Прадавец пазіцыянаваў сябе прадстаўніком афіцыйна зарэгістраванай кампаніі, прапаноўваў удзел у акцыях, розныя бонусы пры куплі, а таксама адпраўку тавару ў любую кропку Беларусі", — пішуць падаткавікі. Па іх звестках, дзякуючы такой рэкламе за кароткі час ён зарабіў каля 100 тысмяч рублёў, рассылаючы пасылкі з навушнікамі ва ўсе рэгіёны Беларусі.

Гродзенец не быў зарэгістраваны як прадпрымальнік, не плаціў ў бюджэт падаткі з продажу. Справу перадалі ў эканамічны суд Гродзенскай вобласці.

Суд пастанавіў аштрафаваць мужчыну на 370 рублёў і канфіскаваць 5% незаконна атрыманага даходу. Таксама яму належыць заплаціць падатак з даходу, атрыманага ад прадпрымальніцкай дзейнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі