Падчас беспарадкаў у Бразіліі затрымалі каля дзвюх соцень чалавек

Бразілія / Reuters
Бразілія / Reuters

Паліцыя затрымала каля 200 удзельнікаў беспарадкаў у бразільскай сталіцы, горадзе Бразіліа, перадае DW са спасылкай на міністра юстыцыі Флавіу Дзіну. Губернатар сталічнай федэральнай акругі Ібанейс Роша раней казаў аб затрыманні больш за 400 чалавек, але паліцыя не пацвердзіла гэтую інфармацыю.

Напярэдадні ў краіне пачаліся масавыя беспарадкі. Прыхільнікі экс-прэзідэнта Жаіра Балсанару разграмілі ўрадавыя будынкі, штурмавалі прэзідэнцкі палац, Вярхоўны суд і будынак кангрэса. Паліцыя вярнула кантроль над будынкамі толькі праз некалькі гадзін. Паліцыянты ўжывалі супраць пратэстоўцаў слезацечны газ.

Дарэчы, сам Балсанару асудзіў беспарадкі, учыненыя ягонымі прыхільнікамі, і назваў іх незаконнымі. "Мірныя дэманстрацыі ў законнай форме з'яўляюцца часткай дэмакратыі. Аднак рабаванні і ўварванні ў дзяржаўныя будынкі, якія адбыліся сёння, а таксама тыя, што практыкаваліся левымі ў 2013 і 2017 гадах, выходзяць за рамкі правілаў", — напісаў ён у сваім акаўнце ў Твітары.

Інаўгурацыя новага прэзідэнта Бразіліі Луіса Інасіу Лулы да Сілвы адбылася на мінулым тыдні. Балсанару на цырымоніі не прысутнічаў, бо пакінуў краіну.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі