Падчас хапуна пад Пінскам затрымалі сястру каліноўца
Затрыманая сястра каліноўца Іванова
Падчас хапуна на рок-канцэрце пад Пінскам сілавікі затрымалі сястру каліноўца Кірыла Іванова. Інфармацыя пра гэта з'явілася ў праўладных тэлеграм-каналах.
Кірыл Іваноў — баец батальона "Волат" полка імя Кастуся Каліноўскага.
Як расказвала Еўрарадыё, 8 ліпеня стала вядома пра хапун у намётавым лагеры пад Пінскам. Там моладзь сабралася,каб правесці рок-канцэрт. ГУБАЗіК паведаміў, што 11 чалавек змясцілі ў ІЧУ.
Сілавікі заявілі, быццам моладзь збіралася зладзіць "несанкцыянаваны шабаш" і гэта нібыта была "сходка неапаганцаў-нацыстаў і нефармалаў-сатаністаў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.