У лагеры пад Пінскам ГУБАЗіК затрымаў 11 чалавек — за "незаконны шабаш"
Разгон лагера пад Пінскам
ГУБАЗіК правёў затрыманні ў намётавым лагеры пад Пінскам. Там моладзь сабралася, каб правесці рок-канцэрт. Відэа з месца падзей апублікаваў 8 ліпеня тг-канал сілавікоў, заўважыў сайт "Зеркало".
У роліку бачна, як у летнік заходзяць супрацоўнікі АМАП са зброяй і ў абмундзіраванні. Яны выцягваюць людзей з намётаў і ўкладваюць тварам у зямлю. У некаторых з затрыманых твары размаляваныя пад музыкаў папулярнага раней амерыканскага рок-гурта Kiss.
Прадстаўнікі ГУБАЗіК заяўляюць, быццам удзельнікі лагеры — гэта "неапаганцы-нацысты і нефармалы-сатаністы".
"Дэструктыўныя элементы паспрабавалі арганізаваць незаконны шабаш пад нагодай правядзення канцэрту", — заяўляюць сілавікі. Паведмляецца, што яны затрымалі 11 чалавек, якіх пасадзілі ў ІЧУ.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.