У Брэсце затрымалі хлопца, які абурыўся Z-сімволікай
ГУБАЗіК палюе на беларусаў за абурэнне Z-сімволікай
У Брэсце затрымалі беларуса, які абурыўся Z-сімволікай. Ён знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання, паведамляюць праваабаронцы.
Па Брэсце нядаўна хадзілі людзі з адпаведнымі расійскімі сцягамі (у тым ліку "вагнераўскім"). Днямі ў TikTok з'явілася відэа, дзе мясцовая жыхарка абурылася гэтым. Яна хацела высветліць, хто яны такія і чаму ходзяць з такой сімволікай па беларускім горадзе. Да яе далучыўся хлопец, які праходзіў міма, — яго таксама абурыў гэты факт.
Брэсцкі ГУБАЗіК адрэагаваў — хлопец затрыманы. Схапілі б і жанчыну, але яна паспела з'ехаць за мяжу.
Вядома, што літара Z сімвалізуе расійскую агрэсію ва Украіне. Такім чынам, у Брэсце прапагандуецца вайна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.