Падчас прыборкі кватэры пенсіянерка знайшла старую аўстрыйскую стрэльбу

Падчас прыборкі кватэры пенсіянерка знайшла старую аўстрыйскую стрэльбу

У брэсцкую міліцыю звярнулася пенсіянерка, якая добраахвотна аддала стрэльбу, інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. 

Зброю яна знайшла ў кладоўцы падчас прыборкі кватэры. Па словах брастаўчанкі, стрэльба магла належаць яе мужу, які летась памёр. 

Экспертыза выявіла, што гэта двуствольная паляўнічая стрэльба 16-га калібра, вырабленая ў першай палове XX стагоддзя ў аўстрыйскім горадзе Ферлах. Вызначыць марку і мадэль стрэльбы не ўдалося, бо інфармацыі пра яго ў даведачных крыніцах спецыялісты не знайшлі.

Па словах экспертаў, горад Ферлах цяпер называюць зброевай сталіцай Аўстрыі. Там вырабляюць як элітныя стрэльбы на індывідуальную замову, так і масавыя мадэлі.

Падчас прыборкі кватэры пенсіянерка знайшла старую аўстрыйскую стрэльбу
Аўстрыйская стрэльба, знойдзеная падчас прыборкі кватэры / sudexpert.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі