Падчас тушэння вопраткі на мужчыне пераблыталі ваду з бензінам
Здарэнне адбылося ў аўторак, 25 чэрвеня, у Беразіно.
Як паведамляе прэс-служба МНС, 28-гадовы мужчына праводзіў у сваіх сваякоў на падворку зварачныя работы на аўтамабілі. У выніку на яго вопратку патрапіла іскра, яна загарэлася. Сваяк пры спробе патушыць адзенне выліў на пацярпелага... бензін — пераблытаў яго з вадой.
Мужчына шпіталізаваны са шматлікімі апёкамі 1 і 2 ступеняў. Яго стан ацэньваецца як сярэдняй ступені цяжкасці.