Падманлівая стабільнасць: эканоміка падае, а беларусы прывыкаюць жыць горш

Стабільнасць у беларускай эканоміцы — гэта стабільна дрэнна / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Стабільнасць у беларускай эканоміцы — гэта стабільна дрэнна / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

З сакавіка да траўня беларусы ўсё горш ацэньвалі сваё эканамічнае становішча. Аднак у траўні адбылася стабілізацыя эканамічнага самаадчування, расказвае сацыёлаг Андрэй Вардамацкі.

Як жа гэта магло адбыцца, калі Беларусь абкладзеная санкцыямі і асаблівых прычын для паляпшэння ўзроўню жыцця няма? Беларусы прызвычайваюцца жыць дрэнна?

Альбо гэта флуктуацыя [выпадковае адхіленне. — Еўрарадыё] такая, альбо новы трэнд. Гэта дастаткова важная падзея. Паколькі, калі пачалася вайна, спецыфіка сакавіцкай грамадскай думкі заключалася ў тым, што людзі часцяком рэагавалі не столькі на вайну, а на эканамічныя цяжкасці. Цяпер сітуацыя для іх у гэтым сэнсе змянілася, — кажа Вардамацкі.

Обманчивая стабильность: экономика падает, а белорусы привыкают жить хуже
З новага года да сакавіка беларусам здавалася, што жыццё наладжваецца / Андрэй Вардамацкі

"Стабільнасць пры мінус 4,2 адсотка ВУП — своеасаблівая інтэрпрэтацыя"

На думку эканаміста Яраслава Раманчука, перспектывы ў беларускай эканомікі не радасныя. Аднак улады знаходзяць шляхі для абыходу санкцый і карыстаюцца іншымі хітрасцямі, каб справы выглядалі лепей.

Што мы маем за паўгода? Мінус 4,2 адсотка ВУП — гэта дастаткова сур'ёзнае падзенне. Беларускія ўлады, вядома, кажуць, што эканоміка працуе стабільна. Стабільнасць пры мінус 4,2 адсотка ВУП — своеасаблівая інтэрпрэтацыя галоўнага паказчыка.

Прадукцыйнасць працы мінус 2 адсотка. Сельская гаспадарка, якая на фоне вялікага попыту павінна была вырасці, апусцілася на 3 адсоткі. Прамысловасць апусцілася на 5,2 адсотка. Інвестыцыі ў асноўны капітал праселі на 17,1 адсотка. Гэта значыць, літаральна інвестыцыйны абвал, прычым тут улічваюцца не толькі і не столькі замежныя інвестыцыі, колькі ўнутраныя інвестыцыі ў асноўны капітал. Ні пра які сур'ёзны рух наперад гаворкі быць не можа, — апісвае становішча беларускай эканомікі Раманчук.

Обманчивая стабильность: экономика падает, а белорусы привыкают жить хуже
Гандаль з Еўропай вядзецца ў тым ліку праз фірмы-пракладкі, лічыць Раманчук / pexeles.com

Невялікія прасветы ўсё ж ёсць. Пасля шоку, звязанага з пачаткам вайны ва Украіне, беларускія ўлады і бізнесы знайшлі спосаб перабудаваць лагістычныя ланцужкі, наладзіць патрэбны імпарт. Акрамя таго, якую-ніякую дапамогу ўдалося выгандляваць з 15 расійскіх інвестыцыйных праграм.

Усё гэта пачало працаваць, і нават прэм'ер Галоўчанка абмовіўся: вы ведаеце, у нас такія паказчыкі, таму што рэзка ўзрос кошт лагістыкі. У пяць-шэсць разоў стала даражэй вазіць з Еўропы. Ён не стаў казаць, што гэтых ланцужкоў проста няма. Яны сталі радыкальна даражэйшыя і даўжэйшыя. Праз Турцыю, Казахстан, Кыргызстан, Грузію.

Обманчивая стабильность: экономика падает, а белорусы привыкают жить хуже
Цяперашняе кіраўніцтва Нацбанка не так любіць друкаваць грошы, як Пётр Пракаповіч / Еўрарадыё

Жыць будзем дрэнна і доўга?

Пакуль Лукашэнка асабліва не лезе ў працу эканамічных чыноўнікаў, ім удаецца балансаваць і ствараць выгляд хоць нейкай стабільнасці. Аднак эканоміка і ўзровень жыцця ў Беларусі ўсё роўна будуць падаць у другім паўгоддзі мацней, чым у першым.

Часта чую не ад эканамістаў: "Вось санкцыі, дадушым, вось-вось эканоміка разваліцца". Эканамісты, якія працуюць са звесткамі, не могуць сабе такога дазволіць. Нават скарачэнне ЗВР не такое драматычнае, як здавалася ў пачатку года. Стабілізацыя дазволіла Лукашэнку нават трохі павялічыць заробкі ў намінальным выражэнні. Хоць у доларавым выражэнні там узроўню канца 2021 года няма. Тым не менш гэта сігнал, які дазваляе людзям расслабіцца.

У другім паўгоддзі ціск будзе мацнейшы, таму я ўсё-ткі кажу, што зніжэнне ВУП Беларусі будзе 7-10%. Але калі здарыцца цуд і Расія ўвалье сюды два-тры мільярды долараў, то яно прыпыніцца і будзе дзесьці на ўзроўні 5 адсоткаў, — кажа Яраслаў Раманчук.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі