Зафіксавана рэзкае павелічэнне паставак у РБ з акупаваных тэрыторый Украіны

У Беларусь прывозяць пракат металаў і вырабы з яго (ілюстрацыйнае фота)

У Беларусь прывозяць пракат металаў і вырабы з яго (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com

Зафіксавана рэзкае павелічэнне паставак у Беларусь з акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны — з 10 тысяч тон за 2020-2023 гады да больш за 25 тысяч тон за дзевяць месяцаў гэтага года (у 2,5 разы перавышаюць аб'ёмы за папярэднія чатыры гады разам узятыя), піша belzhd.com.

У 2024-м змяніўся склад асноўных грузаў. Раней большая частка паставак прыпадала на вугальныя руды і спадарожныя грузы. Цяпер жа гэта пракат металаў і вырабы з яго. Пастаўкі здзяйсняюцца ў асноўным па чыгунцы. Фактычным (афіцыйным) і адзіным адпраўніком усіх грузаў у РБ з'яўляецца ТАА "ФЛОРАНС", якое зарэгістраванае ў Маскве.

Грузы з акупаваных тэрыторый атрымалі 14 беларускіх прадпрыемстваў. Сярод іх — БелАЗ, МАЗ, "Керамін", Асіповіцкі завод транспартнага машынабудавання, "Магілёўтрансмаш".

Зафіксавана рэзкае павелічэнне паставак у РБ з акупаваных тэрыторый Украіны
belzhd.com
Зафіксавана рэзкае павелічэнне паставак у РБ з акупаваных тэрыторый Украіны

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі