Падзеі 19 снежня Amnesty International згадае на хэпенінгу ў Варшаве

20 студзеня варшаўскі аддзел міжнароднай праваабарончай арганізацы Amnesty International зладзіць хэпэнінг. Ён будзе прысвечаны памяці аб падзеях 19 снежня ў Мінску.  "На Замкавай плошчы мы выпусцім у неба дзясяткі каляровых ліхатроў, якія сімвалізуюць жаданне шанавання правоў чалавека ў Беларусі", — паведаміў "Газеце Выборчай" прадстаўнік Amnesty International Гжэгаж Жукоўскі.

На хэпэнінгу будуць прысутнічаць прадстаўнікі беларускай апазіцыі. Amnesty International будзе таксама збіраць подпісы пад петыцыяй да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай вызваліць затрыманых 19 і 20 снежня і арганізаваць ім медычную дапамогу. Петыцыя будзе даступная таксама на сайце арганізацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі