Палата прадстаўнікоў не дазволіла дэпутатцы Канапацкай даць прэс-канферэнцыю

Палата прадстаўнікоў не дазволіла дэпутатцы Канапацкай даць прэс-канферэнцыю

Палата прадстаўнікоў у апошні момант адмяніла прэс-канферэнцыю, якую збіралася правесці 12 верасня дэпутатка Ганна Канапацкая

Прэс-канферэнцыя пад назвай "Правацэнтрысцкая альтэрнатыва дэкрэту №3" мусіла адбыцца ў прэс-цэнтры Палаты прадстаўнікоў. Пра адмову стала вядома ўвечары 11 верасня. 

У сувязі з гэтым арганізатары перанеслі прэс-канферэнцыю ў гатэль "Манастырскі". Акрамя Канапацкай у мерапрыемстве прымуць удзел старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, старшыня руху "За свабоду" Юрась Губарэвіч,  старшыня аргкамітэта па стварэнню партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Віталь Рымашэўскі і кіраўнік працоўнай групы па выпрацоўцы "Правацэнтрысцкай альтэрнатывы дэкрэту №3" Яраслаў Раманчук

У сваім каментары ў сацсетках Лябедзька назваў адмену прэс-канферэнцыі "балаганам і цыркам-шапіто". На яго думку, мерапрыемства адмянілі ў сувязі з тым, што апазіцыя хоча прапанаваць альтэрнатыву вядомаму "дэкрэту аб дармаедах". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі