Палата прадстаўнікоў ЗША ўхваліла дапамогу Ізраілю. Пра Украіну не ўспомнілі

Капітолій

Капітолій / pixabay.com

Палата прадстаўнікоў ЗША ўзгадніла законапраект аб вылучэнні Ізраілю дапамогі ў памеры 14,3 мільярда долараў для барацьбы з палестынскай групоўкай ХАМАС. Пра Украіну гэтым разам не ўспомнілі, паведамляе CNN.

Законапраект падтрымалі 226 прадстаўнікоў Палаты прадстаўнікоў, 196 выказаліся "супраць". Гэты дакумент рыхтавалі рэспубліканцы, якія настойваюць на згортванні дапамогі Украіны. Дэмакраты заклікалі аб'яднаць дапамогу дзвюм краінам. Гэтую ж ідэю падтрымліваюць і ў верхняй палаце Кангрэса ЗША — Сенаце.

"Сенат не будзе разглядаць гэтую глыбока памылковую прапанову рэспубліканцаў Палаты прадстаўнікоў, і замест гэтага мы разам будзем працаваць над уласным двухпартыйным пакетам экстранай дапамогі, які будзе ўключаць дапамогу Ізраілю і Украіне", — заявіў лідар большасці ў Сенаце Чак Шумер. Акрамя таго, прэзідэнт Джо Байдэн прыгразіў, што накладзе вета на законапраект, калі ён апынецца на яго стале ў такім выглядзе. "Гэты законапраект парушыць звычайны двухпартыйны падыход да надання экстранай дапамогі нацыянальнай бяспецы, абумовіўшы фінансаванне кампенсацыямі, палітызуючы дапамогу Ізраіля і ставячыся да Ізраіля інакш, чым да іншых нашых саюзнікаў і партнёраў", — гаворыцца ў каментары ўпраўлення ў пытаннях кіравання і бюджэту Белага дома.

Нагадаем, 20 кастрычніка Джо Байдэн запрасіў у Кангрэса дадатковае фінансаванне на суму больш за 100 мільярдаў долараў для дапамогі Украіне і Ізраілю. Reuters сцвярджала, што адміністрацыя Байдэна просіць ухваліць вылучэнне 61,4 млрд долараў для Украіны і 4,3 млрд долараў для Ізраіля.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі