Палітвязень Мікалай Статкевіч адзначае дзень нараджэння

Мікалай Статкевіч вылучаўся кандыдатам у прэзідэнты ў 2010 годзе. Аднак пасля жорсткага разгону мірнай акцыі пратэсту яго, як і іншых кандыдатаў, арыштавалі. 26 траўня 2011 года яго асудзілі да шасці гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, абвінаваціўшы ў арганізацыі масавых беспарадкаў. 

Таким чынам, Статкевіч адзначае за кратамі ўжо свой чацвёрты дзень народзінаў запар. 

Статкевіч — адзіны з арыштаваных кандыдатаў у прэзідэнты, хто адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні. Ён таксама застаецца апошнім палітвязнем Плошчы-2010. 

Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі