Палітвязню Паўлу Севярынцу выставілі абвінавачанне

Палітвязню Паўлу Севярынцу выставілі абвінавачанне

Палітвязню Паўлу Севярынцу выставілі абвінавачванне па частцы 2 артыкула 293 — удзел у масавых беспарадках. Палітыку, які ўжо знаходзіцая за кратамі амаль тры месяцы, тэрмін утрымання пад вартай працягнулі яшчэ на два месяцы.

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напіасла яго жонка Вольга:

— Паша перадаваў усім нам: "Захапляюся мужнасцю, мудрасцю і вытрымкай беларускага народа. Дзякую Богу за тое, што Царква выйшла за праўду і справядлівасць. Веру, што Беларусь будзе вольнай". А ад мяне — сябры, не журыцеся, калі Госпад з намі, хто супраць нас!

Павел Севярынец знаходзіцца ў ізалятары з 7 чэрвеня. Яго затрымалі пасля пікета, які праходзіў на Камароўскім рынку сталіцы. На Акрэсціна ён адбываў адміністрацыйныя арышты, прысуджаныя яму за ўдзел у акцыях пратэсту. Агулам Севярынцу прысудзілі 90 сутак арышту. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі