Палітзняволенага хірурга Андрэя Любецкага асудзілі да 5 гадоў пазбаўлення волі

Палітзняволенага хірурга Андрэя Любецкага асудзілі да 5 гадоў пазбаўлення волі

18 красавіка ў Мінскім гарадскім судзе абвешчаны прысуд вядомаму сківічнаму хірургу, палітвязню Андрэю Любецкаму. 

Суддзя Святлана Чарапанава прысудзіла яму пяць гадоў калоніі агульнага рэжыму, паведамляюць праваабаронцы. Менавіта такое пакаранне прасіла пракурорка Жанна Баранава

Любецкі 18 гадоў адпрацаваў у дзіцячай лякарні ў Мінску. У 2020-м ён быў валанцёрам каля Акрэсціна, потым удзельнічаў у вулічных маршах. Яму выставілі абвінавачанне па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі