Палітзняволеная Наталля Хершэ адзначае дзень нараджэння
Грамадзянка Швейцарыі, беларуская палітзняволеная Наталля Хершэ святкуе дзень нараджэння ў сераду. Ёй спаўняецца 52 гады.
Наталлю Хершэ затрымалі ў верасні 2020 года на жаночым маршы. У снежні яе асудзілі на 2,5 года калоніі агульнага рэжыму за тое, што яна сарвала балаклаву з супрацоўніка АМАПу.
За кратамі жанчына адмаўлялася шыць форму для сілавікоў, была пакараная штрафным ізалятарам. Нядаўна яе перавялі ў магілёўскую турму з гомельскай жаночай калоніі.
Тройчы Наталлі Хершэ прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі, але яна адмовілася: "Напісаўшы на памілаванне, я растаптала б сябе духоўна".
Брат Наталлі Генадзь Касьян спецыяльна для Еўрарадыё запісаў віншаванне для сястры:
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.