Палітзняволеную, экс-супрацоўніцу пракуратуры асудзілі на 6 гадоў калоніі

Наталля Лашч / t.me/viasna96/
Наталля Лашч / t.me/viasna96/

Палітзняволеную, экс-супрацоўніцу пракуратуры Наталлю Лашч асудзілі на 6 гадоў калоніі агульнага рэжыму, паведамляюць праваабаронцы. Яе прызналі вінаватай у "незаконным зборы і распаўсюдзе інфармацыі аб прыватным жыцці" і "распальванні іншай сацыяльнай варожасці". За "зліў" інфармацыі ў "Чорную кнігу Беларусі".

Крымінальную справу разглядаў Мінскі абласны суд (суддзя — Анатоль Дабрадзей). Прысуд быў агучаны ў пачатку вясны, але пра яго стала вядома толькі цяпер.

Наталлі Лашч 30 гадоў. Яна — юрыстка 2 класа, былая супрацоўніца пракуратуры Фрунзенскага раёна Мінска, некаторы час працавала ў адной з IT-кампаній. 

Пра затрыманне Наталлі Лашч стала вядома ў жніўні 2022-га. Сцвярджалася, што яна "незаконна распаўсюджвала інфармацыю пра прыватнае жыццё пракурорскіх работнікаў [Фрунзенскага раёна] і іх персанальныя даныя". На відэа сілавікоў жанчына казала, што ў жніўні 2020-га ўдзельнічала ў масавых акцыях пратэсту ў Мінску.

Неўзабаве палітзняволеная пачне адбываць тэрмін у гомельскай жаночай калоніі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі