Паляк уцёк з беларускай “хіміі” і спрабаваў вярнуцца на радзіму

Парушальніка затрымалі 25 ліпеня. 23-гадовы грамадзянін Польшчы знаходзіўся ў памежнай зоне без дазвольных дакументаў. Пры сабе ён меў польскі нацыянальны пашпарт, у якога скончыўся тэрмін дзеяння, невялікую суму беларускіх грошай і мабільны тэлефон.



Малады чалавек сказаў памежнікам, што хацеў наведаць сваякоў у Беларусі, аднак высветлілася, што гэта не так. Насамрэч ён адбываў пакаранне па прысудзе беларускага суда — папраўчыя працы ва ўстановах адкрытага тыпу. Ён трапіў туды за крадзеж з выкарыстаннем кампутарнай тэхнікі. Месца адбывання пакарання ён самавольна пакінуў 22 ліпеня, каб нелегальна вярнуцца на радзіму.



Парушальніка перадалі міліцыі для далейшага разбіральніцтва, інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі