Паляк вёз праз мяжу беларускія цыгарэты ў слоіках з баршчом

Цыгарэтная кантрабанда / Сигаретная контрабанда / lrmuitine.lt

Цыгарэтная кантрабанда / lrmuitine.lt

Незвычайную цыгарэтную кантрабанду выявілі літоўскія мытнікі ў грамадзяніна Польшчы.

Мужчына перасякаў беларуска-літоўскую мяжу на ровары ў пункце пропуску "Райгардас" (з беларускага боку — "Прывалка"). Ён заявіў мытнікам, што не мае чаго дэклараваць. Тыя, аднак, вырашылі праверыць рэчы раварыста. У слоіках з баршчом яны знайшлі 29 пачкаў цыгарэт "Monte Carlo Red", "Minsk 5 Superslims", "Прэм'ер 7".

Цыгарэты былі канфіскаваныя, на паляка пачалі адміністрацыйную справу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі