Палякі ўжылі газ супраць мігрантаў на мяжы з Беларуссю

Палякі ўжылі газ супраць мігрантаў на мяжы з Беларуссю

Палякі ўжылі газ супраць мігрантаў, якія паспрабавалі трапіць у Польшчу праз агароджу на мяжы з Беларуссю, паведамляе МУС краіны.

"Мы гатовыя на любы сцэнар. Жорсткая абарона мяжы — гэта наш абавязак. Мы павялічылі колькасць памежнікаў, паліцыі і салдат. Мы чакаем у поўнай гатоўнасці", — заявіў міністр унутраных справаў Польшчы Марыюш Каміньскі.

Сітуацыя ў рэгіёне ўскладнілася ў панядзелак, калі буйная група мігрантаў пачала канцэнтравацца на тэрыторыі Беларусі на самай мяжы з Польшчай. На кадрах з верталёта, размешчаных у твітары Мінабароны Польшчы, бачна некалькі тысяч мігрантаў у раёне КПП "Кужніцы". Раней прадстаўнік польскіх спецслужбаў Станіслаў Жарын паведаміў аб руху вялікай калоны мігрантаў па тэрыторыі Беларусі ў бок мяжы з Польшчай. Ён назваў тое, што адбываецца, чарговай варожай акцыяй Беларусі супраць Польшчы.

У панядзелак адбудзецца пасяджэнне антыкрызіснага штаба ўпраўлення Польшчы з удзелам прэм'ер-міністра краіны Матэвуша Маравецкага. Пасяджэнне будзе прысвечанае сітуацыі на польска-беларускай мяжы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі