Памерла актрыса Керы Фішар, прынцэса Лея ў "Зорных войнах"

Памерла актрыса Керы Фішар, прынцэса Лея ў "Зорных войнах"

Памерла галівудская актрыса Керы Фішар, прынцэса Лея ў "Зорных войнах". У 60-гадовай актрысы здарыўся сардэчны прыступ падчас пералёту з Лондана ў Лос-Анджэлес. У бальніцу яе прывезлі ў крытычным стане, падключылі да апарата штучнага дыхання. Але выратаваць Керы Фішар лекары не змаглі, паведамляе "Бі-Бі-Сі".

Фішар стала знакамітай, дзякуючы менавіта ролі ў "Зорных войнах", у якіх яна здымалася з 1970-х. Летась яна з'явілася ў фільме "Зорныя вайны: Абуджэнне сілы".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі