Памерла легендарная савецкая дысідэнтка Наталля Гарбанеўская

Яна падтрымлівала беларускіх палітвязняў і была сярод падпісантаў зваротаў за вызваленне Уладзіміра Някляева і Аляксандра Фядуты. У 2006 годзе Гарбанеўская падтрымлівала беларускіх галадоўнікаў.


За свае перакананні яна прайшла савецкую турму і карную псіхіятрыю, але засталася нерэабілітаванай, нагадвае руская служба Радыё Свабода. Наталля Гарбанеўская стала вядомай на ўвесь свет у 1968 годзе, калі прыняла ўдзел у публічнай акцыі пратэсту супраць уводу войскаў у Чэхаславаччыну. Разам з некалькімі іншымі дысідэнтамі яна прыйшла на Красную плошчу ў Маскве, узяўшы з сабой трохмесячнае дзіця. Тады яе не сталі арыштоўваць. А ў 1970 годзе ёй паставілі дыягназ “вялацякучая шызафрэнія” і накіравалі ў Казанскую псіхіятрычную лякарню турэмнага тыпу, адкуль яна выйшла праз два гады.  



У 1974 годзе Гарбанеўская ўдзельнічала яшчэ ў некалькіх ініцыятывах савецкіх дысідэнтаў, пасля чаго ёй зноў сталі пагражаць псіхіятрычнай лякарняй. Яна вырашыла з’ехаць з СССР.


Яна пасялілася ў Парыжы і стала супрацоўнічаць з шэрагам імігранцкіх выданняў, а таксама з Радыё Свабода. Яна аўтарка паўтара дзясятка кніг вершаў, перакладчык з польскай, чэшскай, славацкай і французскай моваў. Лаўрэат міжнароднага літаратурнага конкурсу “Руская прэмія” за 2010 год у намінацыі “Паэзія”.


Да апошніх дзён Наталля Гарбанеўская аддавала свой час грамадскім справам. Апошні допіс у яе блогу датуецца 28 лістапада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі