Памерла спявачка і актрыса Людміла Сенчына
Раніцай 25 студзеня ў Пецярбургу памерла савецкая і расійская спявачка, актрыса Людміла Сенчына. Працяглы час яна хварэла, знаходзілася ў бальніцы, інфармуе сайт ria.ru.
Сенчына нарадзілася ў Мікалаеўскай вобласці Украіны ў 1950 годзе. У Ленінградзе (Пецярбургу) жыла ў 1960-х гадоў. Спявачка стала вядомая пасля выканання песні “Папялушка” на навагоднім тэлевізійным “Блакітным агеньчыку” ў савецкія часы.