Памерла зорка італьянскага серыяла "Спрут"
У адным з шпіталёў Рыма памерла зорка італьянскага серыяла "Спрут" Патрыцыя Мілардэ. У яе здарыўся сардэчны прыступ. Французскай актрысе было 63 гады, паведамляе repubblica.it.
Патрыцыя памерла яшчэ 13 красавіка, але пра гэта стала вядома толькі цяпер.
Мілардэ пачала сваю кар'еру кінаактрысы на радзіме, у Францыі. Аднак у 1990 годзе яна пераехала ў Італію. Там яна здымалася ў серыяле "Спрут", выконвала ролю намесніка пракурора Сільвіі Конці, якая была сяброўкай славутага камісара паліцыі Карада Катані (Мікеле Плачыда). Серыял пра барацьбу з італьянскай мафіяй быў вельмі папулярны ў СССР у апошнія гады яго існавання.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.