Памерлую беларуску Лізу пахаваюць у Варшаве
Лізу пахаваюць у Варшаве
"Пахаванне Лізы адбудзецца ў Варшаве. Ідуць перамовы, каб цела аддалі родным, каб пахаваць. Цяпер з Беларусі спрабуе прыехаць крэўнік Лізы", — напісала ў сваім фэйсбуку Валярына Кустава, якая апекавалася апошнія дні дзяўчынай і трымала кантакт з яе хлопцам, паведамляе "Наша Ніва".
Яна кажа, што многія хацелі б развітацца з дзяўчынай, але дзе і калі будзе пахаванне — інфармацыя будзе пазней.
Нагадаем, 25-гадовая беларуска Ліза памерла ўчора. Жорсткі напад на яе адбыўся ў ноч з суботы на нядзелю — згвалтаваная дзяўчына была знойдзеная раніцай ля аднаго са шматкватэрных дамоў на вуліцы Журавя. З таго часу Ліза знаходзілася ў бальніцы, і дактары вызначылі, што яе стан вельмі цяжкі. Дзяўчына ў выніку ўдушша перанесла гіпаксію галаўнога мозгу і заставалася без прытомнасці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.