Памежнік, якога знайшлі ў Браслаўскім раёне, застрэліўся з табельнай зброі

Памежнік, якога знайшлі ў Браслаўскім раёне, застрэліўся з табельнай зброі

Памежнік, якога знайшлі мёртвым у Браслаўскім раёне, застрэліўся з табельнага пісталета. Пра гэта піша на афіцыйным сайце газеты "Браславская звезда" начальнік штаба РУУС Аляксандр Кіслякоў

Як распавядала Еўрарадыё, здарэнне адбылося 3 чэрвеня. 48-гадовы кантрактнік, які служыў у Полацкім памежным атрадзе ў званні старшага прапаршчыка, быў знойдзены мёртвым. Прэс-сакратар Памежнага камітэта Антон Бычкоўскі ў каментары Еўрарадыё аб прычынах трагедыі сказаць не змог: "Асабістае гэта ці службовае, цяжка сказаць". 

Цяпер праваахоўнікі ўдакладнілі, што мужчына служыў старшым тэхнікам памежнай заставы "Плюсы". Ён скончыў жыццё самагубствам, стрэліўшы ў сябе з табельнага пісталета. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі