Памежнікі плануюць пабудаваць у Гомелі назіральныя вышкі

Вайсковую часць у Гомелі хочуць абнесці вышкамі
Вайсковую часць у Гомелі хочуць абнесці вышкамі

У Гомелі вайсковую часць 1242 (Гомельская пагранічная група на вул. Барысенкі, 20) ператвараюць у маленькую крэпасць. Спачатку — крыху раней сёлета — памежнікі закупілі шафы для захоўвання сотняў адзінак агнястрэльнай зброі, ад пісталета да кулямёта. А цяпер часць плануюць абгарадзіць вышкамі.

Незвычайны тэндэр знайшоў ТГ-канал "Флагшток". У адпаведнасці з умовамі дзяржзакупкі, вайскоўцам з в/ч 1242 патрэбны 180 фундаментных блокаў для стварэння "тэхнічных вышак пастоў тэхнічнага назірання вайсковай часці".

Пастаўка блокаў мусіць адбыцца да канца 2022 года.

Часць знаходзіцца ў Савецкім раёне Гомеля, у індустрыяльным квартале. Назіральныя вышкі ўдала дапоўняць тамтэйшы краявід.

Пограничники планируют построить в Гомеле наблюдательные вышки

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі