Памежны камітэт: Ехаць у Літву праз “Прывалку” пакуль не варта

Памежны камітэт: Ехаць у Літву праз “Прывалку” пакуль не варта

Дзяржаўны памежны камітэт папярэджвае падарожнікаў і грузаперавозчыкаў пра магчымыя праблемы з перасячэннем мяжы з Літвой у пункце пропуску “Прывалка”. На літоўскім баку ў пункце “Райгардас” адбыўся ўбой праграмнага забеспячэння ў мытнай службе.

Станам на 10:00 з беларускага боку на ўезд у Літву чакалі 250 грузавых фураў, паведамляе БЕЛТА. У “Катлоўцы” ў гэты час было 40 машын, у “Каменным Логу” — 360, у “Беняконях” — болей за 140.

Беларускія памежнікі папярэджваюць, што ў сувязі з гэтымі тэхнічнымі праблемамі чэргі ў “Прывалцы” могуць павялічыцца. Перавозчыкам рэкамендуюць абіраць для перасячэння мяжы іншыя пункты пропуску.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі