Памідораў разам з "Песнярамі" будзе весці радыёпраграмы на Sputnik Беларусь
Інфармацыйнае агенцтва Sputnik Беларусь запусціла інтэрнэт-радыё на рускай і беларускай мовах. Вядоўцамі праграмаў выступяць цяперашні кіраўнік легендарных "Песняроў" Вячаслаў Шарапаў і вядомы музыка Аляксандр Крывашэеў (творчы псеўданім — Аляксандр Памідораў).
Паведамляецца, што што гэта будуць інфармацыйна-аналітычныя і аўтарскія праграмы. У іх будзе закранацца ўвесь спектр грамадска-палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай і культурнага жыцця Беларуссі і замежжа.
Гасцямі студыі, як паведамляецца, стануць вядомыя палітыкі, грамадскія дзеячы, майстры мастацтваў, спартоўцы.